Менскія ўлады канчаткова адмовілі ў правядзенні Дня Волі
Сталічныя ўлады адхілілі заяўку арганізатараў правядзення Дня волі, – распавёў Tut.by лідар Руху “За свабоду” – Юрась Губарэвіч. У адказе Менгарвыканкама названыя некалькі прычын для адмовы.
Напрыклад, абраны арганізатарамі маршрут нібыта не адпавядае патрабаванням закона. Хоць маршрут раней ужо выкарыстоўваўся на Дзень Волі: шэсце ад перасячэння праспекта Незалежнасці з вуліцай Янкі Купалы да плошчы Парыжскай камуны, 1, мітынг на пляцоўцы перад Оперным тэатрам.
Акрамя таго, гарадскія ўлады спасылаюцца на тое, што ў арганізатараў ёсць дамова толькі з медыкамі, але няма дамовы з міліцыяй і камунальнікамі. Без гэтых дакументаў горад не можа ўзгадніць мерапрыемства. Аднак і міліцыя, і камунальнікі адмовіліся падпісваць такія дамовы, між іншым, у міліцыі спаслаліся на каронавірус і неадпаведнасць маршруту.
