Менскую абласную структуру ГА БНФ “Адраджэньне” высяляюць з Сядзібы
Эканамічны суд Менска задаволіў іск дзяржаўнага прадпрыемства “Домэнэргасэрвіс” аб скасаванні дамовы арэнды памяшкання ў Менску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3-48Б і пастанаваіў высяліць Менскую абласную арганізацыю Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” з гэтага памяшкання.
Па аналагічных ісках аб высяленні з памяшканняў па адрасе Чарнышэўскага, 3 у дачыненні да Менскай гарадской і Менскай абласной арганізацыйных структураў Партыі БНФ суд адмовіў у задавальненні іскавых патрабаванняў.
Такім чынам, з чатырох іскаў, пададзеных дзяржавай аб высяленні арганізацыяў Беларускага Народнага Фронту з будынку па Чарнышэўскага, 3, дзе яны месцяцца ад 2011 года, суд адхіліў тры іскі і задаволіў адзін:
– іск аб высяленні Партыі БНФ – адхілены;
– іск аб высяленні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ – адхілены;
– іск аб высяленні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ – адхілены;
– іск аб высяленні Менскай абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне” – задаволены.
Менская абласная арганізацыя ГА БНФ “Адраджэньне” займае цяпер палову галоўнай залі цэнтральнай сядзібы. Скасаванне гэтай дамовы арэнды можа пазбавіць магчымасці паўнавартаснага выкарыстання найвялікшага пакоя Сядзібы. Менавіта на гэтых плошчах адбываецца большасць выставаў і імпрэзаў, што ладзяцца ў Сядзібе БНФ. Такім чынам, у выніку судовага рашэння апынулася пад пагрозай функцыя Сядзібы як пляцоўкі для мерапрыемстваў незалежных грамадскіх ініцыятываў.
Кіраўніцтва Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” паведаміла, што пакуль пастанова суда горада Менску не ўступіла ў законную сілу. Арганізацыя мае намер абскардзіць пастанову суда ў другой інстанцыі ў вызначаны законам тэрмін пасля атрымання матывіровачнай часткі рашэння.
Старшыня Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў наступным чынам пракаментаваў рашэнне суда аб высяленні з Сядзібы Менскай абласной арганізацыі:
– Тры суды мы выйгралі, адзін прайгралі. Але пры гэтым на БНФ нават па выйграных справах “Домэнэргасэрвіс” адразу ж выстаўляе новыя дадатковыя патрабаванні – нават па выйграных справах, па якіх цалкам сплочаныя запазычанасці і выплочваюцца сваечасова бягучыя плацяжы, дзяржава патрабуе выплаціць пеню і аплаіць судовыя выдаткі. Напрыклад, па справе Партыі БНФ, якая была вырашаная на нашую карысць 16 студзеня – нам адразу ж выставілі новыя патрабаванні на 8 тысяч рублёў, з судовымі выдаткамі.
Такім чынам, нават па тых памяшканнях, якія нам атрымалася адстаяць, на нас навешваюць новую запазычанасць.
Тут мы маем справу з відавочна палітычным ціскам – напярэдадні бліжэйшых палітычных кампаніяў дзяржава хоча пазбавіць грамадзянскую супольнаьць вольнай пляцоўкі для дзейнасці ў цэнтры сталіцы. Робяць гэта хітравата, цішком: юрадрас палітычнай партыі мы быццам бы адстялі, але нават па ім павінныя плаціць абсалютна нярынкавыя стаўкі арэнды і застаемся вінныя дзяржаве.
Яны хочуць задушыць Сядзібу быццам бы ў рэчышычы “гаспадарчай спрэчкі” – маўляў, БНФ не плаіціць уласніку за памяшканні. Але ўласнікам ёсьць дзяржава і рашэнне пра высяленне нашых структураў з Сядзібы напярэдадні выбараў, пра непамерныя іскавыя патрабаванні і пра дадатковыя маёмасныя абцяжарванні – гэта менавіта палітычнаае рашэнне дзяржаўнай ўлады.
Відаць, гэта новая тактыка ўладаў як у дачыненні да задушэння грамадзянскай супольнасці, так і ў дачыненні да задушэння свабоды сходаў. Я бачу тут аналогію з тымі непамернымі коштамі, якія ўрад вызначыў для аплаты за правядзенне мітынгаў і сходаў – таксама мэты абмежавання грамадзянскіх свабодаў дасягаюцца дзяржавай быццам бы эканамічнымі спосабамі, праз вызначэнне непамернай аплаты за карыстанне грамадзянскімі правамі.
Старшыня БНФ “Адраджэньне” выказаў падзяку сябрам аб’яднання і ўсім патрыётам, якія дапамагаюць БНФ грашыма для аплаты Сядзібы:
– Дзякуючы абвешчанай кампаніі збору сродкаў, мы сабралі больш за 25 тысяч рублёў за апошнія тры месяцы. Гэта дазваляе нам выплочваць бягучыя плацяжы і ліквідоўваць запазычнасці – і я заклікаю нашых прыхільнікаў працягваць збор ахвяраванняў і падрымліваць сядзібу. За гэтыя месяцы на управе адбыліся дзесяткі грамадзкіх і культурніцкіх імпрэзаў, важныя палітычныя нарады – і гэта вельмі важна. Дзякуючы дапамозе людзей Сядзіба БНФ застаецца адзіным месцам у сталіцы незалежнай Беларусі, над якім лунае нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг – сказаў Рыгор Кастусёў.
Ахвяраваньні ў дапамогу Сядзібе БНФ можна здзейсніць рознымі шляхамі:
- Ахвяраваньні праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).
Пералічыць грошы праз сістэму Разлік (АРІП)/“Расчет” (ЕРИП) у любым банку, праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Здзейсніць аплату можна з выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.
Рэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ – у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691
ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:
Выбраць:
- Пункт “Сістэма” Разлік “(АРІП) / “Система “Расчет” (ЕРИП)
- общественные объединения/грамадскія аб’яднанні –
- прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні
- БНФ “Адраджэньне”
- БНФ “Адраджэньне” – код паслугі 4431691
Для аплаты ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку
Праверыць карэктнасць інфармацыі і здзейсніць плацёж.
Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сістэму “Разьлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП).
- Ахвяраванні праз банкаўскі рахунак
Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”
Рэквізыты:
ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ”
ААТ “Банк БелВЭБ” г. Менск Менскае аддзяленне №2
BIC SWIFT: BELBBY2X
IBAN: BY70BELB30151001470040226000
УНП: 100052236
У графе “прызначэньне плацяжу” просим пазначыць: “бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня”, альбо “дабрачынны ўнёсак”.
- Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)
Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.
Паводле прэс-рэлізу
Фота: Партыя БНФ