Мэр Жытоміра заклікаў выключыць кіраўнікоў гарадоў Беларусі з «Пагаднення мэраў»
Мэр Жытоміра Сяргей Сухамлін прапануе выключыць кіраўнікоў беларускіх гарадоў з праекта „Пагадненне Мэр Жытоміра Сяргей Сухамлін прапануе выключыць кіраўнікоў беларускіх гарадоў з праекта «Пагадненне мэраў».
Сухамлін нагадаў, што беларускія чыноўнікі, якія падпісвалі «Пагадненне мэраў», узначальваюць гарады, з тэрыторыі «якіх узляталі самалёты, дзе размяшчаліся расейскія войскі, з якіх запускаюць ракеты, у тым ліку і па Жытоміры». Ён таксама нагадаў, што ў Беларусі няма мэраў, „там ёсць прызначэнцы, якіх бацька паставіў кіраваць гарадамі. Мы іх не чулі, затое чулі іх ракеты” – адзначыў Сухамлін і прапанаваў спыніць фінансаванне беларускіх гарадоў, а сродкі перанакіраваць на падтрымку ўкраінскіх гарадоў-чальцоў пагаднення.
Свае прапановы ён аформіў у ліст-зварот. Гэты дакумент ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook. «Пагадненне мэраў» – гэта ініцыятыва, якая аб’ядноўвае еўрапейскія мясцовыя муніцыпалітэты. Яна абʼядноўвае тысячы мясцовых органаў улады, якія ўзялі на сябе абавязацельствы па дасягненню кліматычных і энергетычных мэтаў Еўразвяза.