Мэра Рыгі адхілілі ад пасады з-за карупцыйнага скандалу
Ніл Ушакоў адхілены ад пасады мэра Рыгі з-за парушэнняў ў звязку з карупцыйнай справай у муніцыпальнай транспартнай кампаніі Rigas Satiksme. Адпаведнае рашэнне міністра аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі Юрыса Пуцэ апублікавана на сайце афіцыйнага выдання краіны ў ноч на пятніцу, 5 красавіка.
Сярод прычын звальнення „рускага мэра”, як называюць Ушакова, – нямэтнае выдаткаванне сродкаў і наадпаведнае выкананне абавязкаў па наглядзе за закупамі Rigas Satiksme. Цягам 30 дзён Ушакоў можа аспрэчыць рашэнне міністра ў судзе. Раней мэр Рыгі заяўляў пра намер аспрэчваць сваё адхіленне, калі яно адбудзецца.
У 2018 годзе ў Латвіі была пачата расследаванне справы пра карупцыю ў муніцыпальнай транспартнай кампаніі Rigas Satiksme. Па гэтай справе былі затрыманыя некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў кампаніі, пяць сябраў праўлення падалі ў адстаўку. Са свайго паста раней таксама зышоў віцэ-мэр Рыгі Андрыс Амэрыкс.
Ніл Ушакоў займаў пост мэра Рыгі ажно з 2009 года, акрамя гэтага ён – старшыня праўлення апазіцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі „Согласие” („Згода”), якая бароніць інтарэсы рускамоўнай часткі насельніцтва Рыгі і выступае за цесныя сувязі з Расеяй.
Беларускае Радыё Рацыя