Меркель гатова аднавіць фармат мінулага ўрада
Канцлер ФРГ заявіла пра гатоўнасць пачаць перамовы з былымі партнёрамі па ўраду – сацыял-дэмакратамі. Раней яны адмаўлялі магчымасць паўторнага альянсу з блокам партый Меркель ХДС / ХСС. Канцлер ФРГ і старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Ангела Меркель гатовая да зандуючых кансультацый з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі (СДПГ) і наступных перамоваў пра магчымасць фармавання так званай вялікай кааліцыі. Пра гэта Меркель заявіла ў панядзелак, 27 лістапада, у Берліне пасля заканчэння пасяджэння праўлення ХДС.
Яна паведаміла, што ўмацавалася ў жаданні сфармаваць стабільны ўрад. „У сувязі з гэтым мы гатовыя пачаць перамовы з СДПГ”, – адзначыла канцлер, дадаўшы, што дыялог павінен быць „сур’ёзным, энергічным і грунтоўным”.
„Вядома, мы разумеем, што падобныя перамовы заўсёды патрабуюць кампрамісаў”, – падкрэсліла Меркель.
На чацвер, 30 лістапада, запланавана сустрэча прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера з Ангелай Меркель, лідарам ХСС Хорстам Зеехоферам і старшынём СДПГ Марцінам Шульцам.