Меркель гатовая да новых выбараў у бундэстаг
Канцлер Нямеччыны выступіла супраць стварэння ўрада меншасці і заявіла пра прынцыповую гатоўнасць да перамоваў з СДПГ аб фармаванні кааліцыі. Новых выбараў яна не баіцца.
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель (Angela Merkel) гатова весці узначалены ёю ХДС да новых выбараў у бундэстаг. Пра гэта яна заявіла ў эфіры нямецкага грамадска-прававога тэлеканала ARD у панядзелак, 20 лістапада.
У гутарцы з журналістам Меркель назвала сябе чалавекам, „які нясе адказнасць і гатовы браць яе на сябе і ў будучыні”. Пры гэтым яна выступіла супраць фармавання ўрада меншасці, назваўшы новыя выбары ў парламент больш прыдатным варыянтам.
