Меркель і Кэмерон абмяркуюць сітуацыю ва Украіне
Канцлер Нямеччыны сёмага студзеня наведае Лондан, каб абмеркаваць з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі сітуацыю ва Украіне і стан еўрапейскай эканомікі. Пра гэта паведамілі прэс-службы абодвух лідараў, паведамляе BBC.
У межах перамоваў на Даўнінг-стрыт размова таксама пойдзе пра падрыхтоўку да чарговага саміту „Вялікай сямёркі”, які павінен адбыцца ў чэрвені ў Баварыі.
„Федэральны канцлер Ангела Меркель будзе гаварыць з прэм’ер-міністрам Дэвідам Кемеронам пра двухбаковыя стасункі, пытанні еўрапейскай і міжнароднай палітыкі”, – заявіў віцэ-спікер урада Нямеччыны Георг Штрайтэр.
