МІДы Беларусі і Расеі правялі кансультацыі па пытаннях стасункаў з ЗША і Канадай



Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Расеі правялі 11 верасня ў Менску кансультацыі па пытаннях адносін з ЗША і Канадай, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дэлегацыю Беларусі на кансультацыях узначальваў начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэй Бушыла, дэлегацыю Расеі – дырэктар дэпартамента Паўночнай Амерыкі Георгій Барысенка.

Паведамляецца, што бакі абмеркавалі бягучы стан адносін са Злучанымі Штатамі і Канадай, а таксама „абмяняліся поглядамі і зверылі падыходы знешнепалітычных ведамстваў да выбудоўвання дыялогу з двума паўночнаамерыканскімі краінамі на перспектыву”.

belapan.by

Фота Sputnik Беларусь