Мігранты сталі намётавым лагерам на памежным пераходзе (абноўлена)
Увечары польскія вайскоўцы ўмацавалі металічнымі лістамі загароду на памежным пераходзе Брузгі — Кузніца.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын апублікаваў відэа бягучай сітуацыі ў новым лагеры, створаным мігрантамі, якіх беларускі бок сабраў на пагранічным пераходзе ў Брузгах.
* * *
Рodlaska Policja паведаміла, што сёння каля 16-й гадзіны, некалькі сотняў чалавек беспаспяхова спрабавалі перасекчы мяжу ў раёне Старжыны. Камяні паляцелі ў паліцыянтаў, памежнікаў і вайскоўцаў. Адзін з іх пашкодзіў шлем, які бараніў галаву паліцыянта. Атака была адбітая.
* * *
Сёння цела 19-гадовага ўцекача з Сірыі Ахмеда Аль-Хасана было пахавана на мусульманскіх могілках у Бахоніках на Падляшшы.
Цела хлопца вылавілі з ракі Буг каля Варобліна ў гміне Янаў Падляшскі 20 кастрычніка. Пры сабе ён меў дакументы. Напярэдадні Ахмед з сябрам спрабаваў перасекчы мяжу. Паводле паказанняў 22-гадовага затрыманага, іх абодвух штурхнулі ў раку беларускія памежныя службы.
Fot. Agnieszka Sadowska / Agencja Wyborcza.pl
* * *
„Мігранты паставілі намёты наўпрост на бетоне каля пункта пропуску. Гэтай ноччу тэмпература будзе ніжэй за 0. Ёсць жанчыны, мужчыны і дзеці, якія не разумеюць, што будзе далей,” – піша ў twitter Франак Вячорка.
* * *
Тыя, хто яшчэ мінулай ноччу спаў у намётах у стыхійным лагеры, зараз ляжаць у спальніках пад навесам пункта пропуску.
Усё вакол КПП зацягнута дымам ад вогнішчаў.
Фота: © Sputnik / Віктар Талочка
* * *
У сувязі са складаным становішчам на польска-беларускай мяжы, вырашана перавесці вучняў дзвюх пачатковых школ на дыстанцыйнае навучанне, паведамляе polskatimes.pl. У пачатковай школе ў Новым Двары дыстанцыйнае навучанне будзе трываць з 15 па 26 лістапада, а ў пачатковай школе ў Кузьніцы — з 16 па 19 лістапада.
* * *
У пакінуты мігрантамі стыхійны лагер ля Брузгоў беларускі бок працягвае падвозіць дровы і ваду.
* * *
„Службы рэжыму сочаць за тым, каб людзі, якіх яны штурхалі да памежнага пераходу, не маглі сысці ўглыб Беларусі”, – паведамляе PolskaPolicja. „Такая магчымасць не даецца нават тым, хто хоча вярнуцца ў Менск і паляцець у сваю краіну”.
* * *
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведамляе, што ўсё больш мігрантаў збіраецца на памежным пераходзе ў Кузніцы.
* * *
Мігранты пачынаюць прыбываць у Беларусь з Масквы. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа пасля сустрэчы з прэзідэнтамі Латвіі і Эстоніі. У іх супольнай заяве гаворыцца, што афіцыйны Менск павінен быць прыцягнуты да адказнасці за гандаль людзьмі. Лідары краінаў Балтыі таксама заклікаюць Еўракамісію не марудзячы пачаць рэфармаванне міграцыйнай палітыкі.
* * *
16.16. Так выглядае сітуацыя на памежным пераходзе ў Кузьніцы з борта паліцэйскага верталёта.
* * *
Па дадзеных польскай паліцыі, на закрытым памежным пераходзе ў Кузніцы знаходзіцца каля 3,5 тысячы мігрантаў.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што службы з беларускага боку свядома нагнятаюць абстаноўку на мяжы.
* * *
На кароткім участку дарогі паміж памежнымі пунктамі пропуску Брузгі й Кузніца мігранты пачалі ставіць намёты, раскладваюць спальнікі і разводзяць вогнішчы. Тэмпэратура паметра ў памежным раёне 2-3 радусы вышэй за нуль. Згодна з дадзенымі беларускага Памежнага камітэту, на памежным пункце Брузгі сабраліся каля 2100 чалавек.
Мінабароны Польшчы апублікавала фота БТРа каля беларуска-польскай мяжы.
„Перасяленне мігрантаў з імправізаванага лагера на памежны пераход у Кузьніцы з’яўляецца планавай аперацыяй беларускіх службаў. Дзеянні, хутчэй за ўсё, каардынуюцца з каманднай машыны„, – мяркуе ведамства.
* * *
13:30 Сілавікі адразаюць мігрантам шлях назад. Яны фарміруюць «заградатрад», блакуючы ўсе шляхі адыходу ад мяжы.
12:45 Польскія ўлады звяртаюцца праз мегафоны да беларускіх сілавікоў
«Нішто не апраўдае таго, што церпяць жанчыны і дзеці. Суседзі! Беларусы! Вельмі вас просім: апамятайцеся! Няўжо вы пасля ўсяго гэтага вы зможаце паглядзець у вочы сваім жонкам і дзецям?»
12:20 Лагер, дзе дагэтуль знаходзіліся мігранты, ужо пустуе. Людзі, якія там знаходзіліся, перайшлі на памежны пераход. Марш мігрантаў прайшоў пад кантролем лукашэнкаўскіх службаў.
12:00 Пры падтрымцы мясцовых службаў мігранты, верагодна, рыхтуюцца да перасячэння мяжы сілай. Афіцэры Памежнай службы і салдаты гатовыя.
11:40 Мігранты расчышчаюць пляцоўку на пагранпераходзе Брузгі ад калючага дроту.
Толькі паглядзіце, як за 15 хвілін вырасла іх колькасць.
11:35 На памежны пераход у Кузніцы беларускія службы прывозяць усё больш груп мігрантаў.
11:20 Інструментальнае выкарыстанне мігрантаў Беларуссю. Мігранты, у асноўным жанчыны і дзеці, вымушаныя падыходзіць да агароджы, каб беларускія СМІ маглі падрыхтаваць свае агітацыйныя матэрыялы.
11:15 На здымках з онлайн-камэры ў Брузгах відаць, што мігранты цяпер паміж двума платамі з калючага дроту, адзін зь іх паставіў беларускі бок
11:05 КПП «Брузгі». Мігранты расселіся ўздоўж плота.
11:00 Сотні мігрантаў на памежным пераходзе. З польскага боку іх сустракаюць калючы дрот, вадамёт і сілавікі.
На КПП з польскага боку – ачапленне і загарода з калючага дроту. Беларускія памежнікі на „турыстаў” ніяк не рэагуюць.
***
10:45 Вялікая калона мігрантаў у суправаджэнні беларускіх вайскоўцаў ідзе ў бок памежнага пераходу Польшчы.
***
Адзін з мігрантаў, імя якога ёсць у рэдакцыі, расказаў Свабодзе ўначы, што сілавікі адбіраюць маладых людзей і штурхаюць іх на прарыў польскай мяжы.
Уночы з 14 на 15 лістапада беларускія міліцыянты штурхалі мігрантаў да калючага дроту, прымушаючы рэзаць яго і прарывацца далей. Дзеля гэтага яны сабралі ўсіх маладых людзей.
Мігрант адзначыў, што настрою добраахвотна чапаць калючы дрот і рэзаць яго ў лагеры няма, людзі хочуць спакойна прайсці мяжу.
Уначы беларуская міліцыя схапіла кагосьці і пацягнула ўглыб лесу.
«З сабой сілавікі маюць маскі, нажніцы і кусачкі, каб знішчаць перашкоды з дроту. Гэта значыць, яны хочуць беспарадкаў. Некаторыя з нас змянілі вопратку, каб не быць апазнанымі, і мы мусім знаходзіцца каля польскай мяжы», — сказаў суразмоўца Свабоды.
Ён адзначыў, што аб 11-й гадзіне мігранты збіраюцца на галоўны пераход. Становішча людзей пагаршаецца, а беларускія сілавікі кожнага вядуць у лес.
Цяпер групу мігрантаў трымаюць паблізу калючага дроту, людзі не могуць сысці і паразмаўляць з кім-небудзь.
«Ніхто не ведае, што адбудзецца з маладымі людзьмі, якіх схапілі. Беларуская міліцыя адбірае маладых, каб штурхаць іх на калючы дрот на мяжы, а паліцыя Польшчы падрыхтаваная да любой экстранай сітуацыі», — дадаў мігрант.
Фота: БелТА