Мігранты могуць прасіць прытулку ў амбасадзе Летувы ў Менску: ніхто не звяртаецца



З верасня мігранты могуць падаваць прашэнне аб прытулку ў амбасадзе Летувы ў Менску. Такая магчымасць прадугледжаная ва ўказе выканаўцы абавязкаў кіраўніка МЗС гэтай краіны Арвідаса Анушаўшкаса.

Zerkalo.io адправіла запыт у амбасаду Летувы, каб даведацца, колькі мігрантаў звярнуліся да іх за прамінулы час.

«На дадзены момант заявак на прадастаўленне прытулку ў амбасаду Летувіскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь не паступала», — адказалі ў дыппрадстаўніцтве. У жніўні Летува, Латвія і Польшча вырашылі будаваць агароджы на мяжы і не ўпускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю, заварочваючы іх назад у Беларусь.