Міграцыйны крызіс абмяркуюць на саміце лідараў ЕЗ
У Брусэлі адкрываецца двухдзённы саміт лідараў ЕЗ. Міграцыйны крызіс стане адной з тэмаў саміту. Мяркуецца, што будзе закранутае і беларускае пытанне. Раней кіраўнік дыпламатыі ЕС Жозеп Барэль казаў, што Брусэль мае намер падрыхтаваць меры па спыненні патоку мігрантаў, якія імкнуцца ў краіны ЭЗ праз Беларусь. Акрамя таго, ЕС хоча звярнуцца з заклікам да краін, з якіх прыбываюць уцекачы, не перавозіць іх у Беларусь. Барэль таксама паведаміў, што для развязання гэтай праблемы ЕС нават гатовы ўвесці санкцыі супраць авіякампаніі „Белавія”.
