Мікалай Аксаміт: У 94-ым было шмат магчымасцяў затрымаць Лукашэнку
Спаўняецца дваццаць два гады з часу правядзення прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, у выніку якіх да ўлады прыйшоў цяперашні кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ці існавала рэальная магчымасць не дапусціць яго да ўлады, – расказаў былы дэпутат Вярхоўнага Савета дванаццатага склікання Мікалай Аксаміт:
– Былі такія чыста, як кажуць, казуістычныя метады. Калі прымалася Канстытуцыя, маглі прыняць узрост, па якім Лукашэнка не праходзіў бы. Гэта адзін момант. Ну і другі момант. Не праявілі прынцыповасць, асабліва выконваючая ўлада. Гэта калі быў “лёзненскі самастрэл”. У нармальнай краіне яго адразу б знялі з выбараў, і быў бы суд.
Усе наступныя выбары прэзідэнта Беларусі, у выніку якіх Аляксандр Лукашэнка дагэтуль застаецца кіраўніком краіны, праводзіліся з парушэннем заканадаўства і Канстытуцыі, а таму не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя