Мікалай Аўтуховіч планаваў заявіць пра сябе?



Вядомы дысідэнт Мікалай Аўтуховіч арыштаваны спецслужбамі Беларусі разам з сям’ёй праваслаўнага святара Разановіча. Дзяржаўнае тэлебачанне назвала Мікалая Аўтуховіча лідарам „тэрарыстычнай банды”.

Як кажа каардынатар дабрачыннага фонду „Беларускі майдан” Алена Васільева, Мікалай Аўтуховіч перад арыштам планаваў заявіць пра сябе, як пра палітыка:

– Адэкватны, нармальны чалавек, які не хацеў удзельнічаць ні ў Каардынацыйнай радзе, ні ў пракрамлёўскай апазіцыі. Ён не верыў у мірныя хаджэнні, давайце праўдзе глядзець у вочы, але пры гэтым ён цудоўна разумеў, што час нейкіх рэальных зменаў пранацыянальных, еўрапейска-арыентаваных, яшчэ не прыйшоў. Разумеў цудоўна, што на яго будуць павешаныя нейкія справы, якія сыграюць на руку Луку для далейшага закручвання гаек.

Алена Васільева – палітэмігрант, паспела з’ехаць з Беларусі. Паводле яе меркавання, справу Аўтуховіча могуць на поўніцу выкарыстаць лукашэнкаўскія карнікі для правядзення новай „Крыштальнай ночы” і вынішчэння ўсяго нацыянальнага ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя