Мікалай Казлоў: Ад новых прозвішчаў ва ўраде нічога не змяняецца
Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Мікалай Казлоў тлумачыць змену ўраду за 2 месяцы да прэзідэнцкіх выбараў жаданнем Аляксандра Лукашэнкі змяніць павестку дня. Ён хоча непрыняццё людзей, іх нежаданне, каб ён працягваў кіраваць краінай, перавесці на іншыя тэмы. Але насамрэч абсалютна неістотна, хто будзе кіраваць урадам.
Ад новых прозвішчаў ва ўраде нічога не змяняецца, — упэўнены Мікалай Казлоў:
– Адзіны шанец у нас – як раз гэта выбарчая кампанія. І мы павінны, на мой погляд, дамагчыся таго, каб Лукашэнка сышоў. Сышоў ён, сышлі прадстаўнікі гэтым сілавых структур, гэтыя непатрэбныя людзі, і на змену ім прыйшлі новыя, энергічныя, сучасныя, з такім арыенцірам на Еўрапейскі звяз, з арыенцірам на 21 стагоддзе, на цывілізацыю, а не на нейкую феадальную сістэму Беларусь. 26 гадоў ён рабіў што хацеў, ён усё расказваў пра нейкі асаблівы шлях.
І праз 26 год такога „асаблівага шляху” мы ўсе апынуліся на краю бездані. І зараз відавочна, што калі гэты чалавек застанецца ва ўладзе, то Беларусь нічога добрага не чакае. Таму што гэта ён галоўная пагроза і суверэнітыту, і эканамічнай самастойнасці краіны, і ўвогуле незалежнасці, — лічыць Мікалай Казлоў.
Беларускае Радыё Рацыя