Мікалай Новікаў: Палітычная актыўнасць гомельцаў была прадказальнай



Адна з самых шматлікіх акцый пратэсту ў Беларусі супраць так званага Дэкрэта «аб дармаедах» прайшла ў Гомелі. Па розных падліках у мітынгу прыняло ўдзел ад 2 да 3 тысяч чалавек.

Эканаміст Мікалай Новікаў лічыць, што палітычная актыўнасць гомельцаў была прадказальнай.

—  Гэта выклікала абурэнне ўсяго грамадства: не толькі тых, хто непасрэдна пацярпеў ад Дэкрэта, але і іншых людзей, якія бачаць, што гэта ненармальна. Шмат так званых «дармаедаў» — гэта людзі, якія адпрацавалі па 20 і больш гадоў, а цяпер яны «дармаеды». Людзі, якія трапяць у цяжкае становішча, у іншых краінах заўсёды атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы, наколькі гэта магчыма, а ў нас наадварот. Усё гэта — прыдушэнне чалавека і абраза.

Удзельнікі гомельскага мітынгу заклікаюць улады скасаваць Дэкрэт №3 ад 25 сакавіка. У адваротным выпадку гараджане абяцаюць куды больш масавую акцыю пратэсту.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель