Мікалай Статкевіч: Пасля адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы – байкот (абноўлена)
Мікалай Статкевіч даў згоду на сваё вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Пра гэта ён паведаміў у сваім лісце да жонкі – Марыны Адамовіч.
Жонка палітвязня Міколы Статкевічам, Марына Адамовіч, не хацела, каб яе мужа вылучалі ў якасці кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2015 года. На яе думку гэта магло б нанесці яму шкоду, але яна будзе абапірацца на рашэнне Статкевіча і падтрымліваць любую яго пазіцыю.
Мікола Статкевіч разумее, што аб’яднацца для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі дэмакратычныя сілы не здолелі і ўжо не здолеюць. «Пасля гарантаванай адмовы ў рэгістрацыі маёй ініцыятыўнай групы трэба абвясціць байкот», – цытуе словы Статкевіча Марына Адамовіч.
У прыватнасці, палітвязень напісаў, што сочыць за развіццём падзей і разумее, што аб’яднацца для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі дэмакратычныя сілы ня здолелі і ўжо ня здолеюць. «Такая сітуацыя прымушае па-іншаму паглядзець на прапанову калегаў па „Народнай Грамадзе” і „Еўрапейскай кааліцыі” сфармаваць ініцыятыўную групу па маім вылучэнні кандыдатам.
А пасля гарантаванай адмовы ў яе рэгістрацыі абвясціць байкот», – цытуе словы Статкевіча Марына Адамовіч:
– Улічваючы дзіўную сітуацыю, якая складаецца з вылучэннямі дастаткова дзіўных людзей, кожны з якіх не ставіць перад сабой ніякіх мэтаў больш-менш зразумелых для навакольных. Мікола ў гэтай сувязі пагадзіўся на вылучэнне.
Як піша Мікола Статкевіч, такая стратэгія можа і не прынесці зараз істотнага практычнага выніку.
„З іншага боку, разумею матывы ініцыятараў майго вылучэння. Людзі прыстойныя і з актыўнай пазіцыяй, ня могуць як ўдзельнічаць у яўнай клаўнадзе, так і быць у баку ад палітычных падзей. У сувязі з вышэйзгаданым, даю згоду на фармаванне ініцыятыўнай групы па маім вылучэнні”, – падсумоўвае кандыдат у прэзідэнты 2010-га году, палітвязень Мікола Статкевіч.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя