Мікалай Статкевіч: Гэта апошнія выбары з Лукашэнкам
Былы палітычны вязень Мікалай Статкевіч лічыць, што 11 кастрычніка адбудуцца апошнія выбары з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
– Я не думаю, што ён утрымаецца 5 гадоў. У Беларусі сітуацыя праз выбары, якіх няма, мяняцца не будзе. Значыць, калі ўлада не дае магчымасць людзям мяняць сітуацыю праз выбары, народ будзе мяняць яе па-іншаму. І я не думаю, што гэтае чаканне зацягнецца на 5 гадоў. Лічу, што гэта адбудзецца значна хутчэй.
На думку Мікалая Статкевіча, мы назіраем марудную дэградацыю рэжыму.
Дадамо, што ніякіх акцыяў на дзень выбараў палітык не плануе. Бліжэйшыя мітынгі на Плошчы Свабоды ў Менску пройдуць 4 і 10 кастрычніка.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота newsonline24.com.ua
