Мікалай Статкевіч: Кожны вырашае сам, з кім яму сябраваць



Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч пабываў з візітам у Швецыі.

12063472_528545557309995_7645388364048304079_n

Мікалай Статкевіч з мiнiстрам замежных спраў Маргот Валстрэм (Фота facebook.com/nikolaj.statkevich).

Там палітык выступіў на канферэнцыi Цэнтра Улафа Пальмэ, сустрэўся з мiнiстрам замежных спраў Швецыі Маргот Валстрэм і прадстаўнікамі мясцовага беларускага зямляцтва.

Мікалай Статкевіч кажа, што даводзілася часта абвяргаць спадзяваннi заходнiх палiтыкаў у тым, што Лукашэнку можна развярнуць ад Масквы:

– Гэта візіт удзячнасці таму, што там было багата людзей з грамадзянскай супольнасці, якія не далі прагматычным еўрапейскім палітыкам абмінуць пытанне палітвязняў пры ўсталяванні стасункаў з рэжымам Лукашэнкі.

Тым не менш, Еўразвяз можа сёння абвесціць пра прыпыненні санкцый супраць беларускага рэжыму. Як да гэтага ставіцца Мікалай Статкевіч?

– Кожны вырашае сам, з кім яму сябраваць.

Нагадаем, што 29 кастрычніка Мікалай Статкевіч ладзіць першую публічную акцыю пасля выбараў. Яна пройдзе каля будынка КДБ у Менску. Пачатак а 18.30 па менскім часе.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя