Мікалай Статкевіч сустрэўся з аднадумцамі ў Берасці



Экс-кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Мікалай Статкевіч сустрэўся з аднадумцамі ў Берасці. Мэтаю мерапрыемства стала прэзентацыя аргкамітэту «Беларускага нацыянальнага кангрэса», якую ён правёў разам з Генадзем Фядынічам.

2016-05-06_liaskievic_statkievic_sustreca_bierascie_2

Абмеркаванне фармату арганізацыі і мэтазгоднасці яе стварэння не адбылося без спрэчак. Падрабязней расказвае сам палітык:

– Спрэчкі – рэч нармальная, яны бываюць усюды. І гэта вельмі добра, бо калі толькі адзін чалавек гаворыць, робіцца сумна. Спрэчка асвяжае. Прыйшоў спадар Ляўковіч, які выратаваў сітуацыю, дадаў нам эмоцый і ажыўлення. Карацей кажучы, што за вяселле без бойкі?!

У вялікай залі офісу газеты «Берасцейскі кур’ер», дзе праходзіла сустрэча са Статкевічам, прысутнічала каля сарака чалавек. Пераважна гэта былі прадстаўнікі дэмакратычных асяродкаў Берасця, грамадзяне, якія ліставаліся з палітвязнем падчас адбывання ім пакарання, і грамадскія актывісты.

Імправізаваны сход ухваліў ідэю стварэння «Беларускага нацыянальнага кангрэса» большасцю галасоў праз звычайнае ўзняццё рукі.

2016-05-06_liaskievic_statkievic_sustreca_bierascie_1

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара