Мікалай Статкевіч: Трэба палохаць уладу
Палітык Мікалай Статкевіч прапануе новую пляцоўку для пратэстаў у Менску.
Перад тым, як узяць удзел у акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы, ён завітаў да Адміністрацыі прэзідэнта, якая месціцца побач:
– Як не дзіўна, гэта юрыдычна бяспечная пляцоўка. Калі ў іншых месцах міліцыя на мітынгоўцаў мае права складаць пратаколы, то каля прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнста – ўсё легальна, усё законна. Міліцыянты стаяць і не могуць заявіць ніякіх прэтэнзій.
Статкевіч зазначае, што колькасць пратэстоўцаў ад акцыі да акцыі пакуль не павялічваецца. Але дзеля абароны сваіх правоў, трэба палохаць уладу:
– Калі ў вас ёсць пэўныя сацыяльныя праблемы – гуртуйцеся, вызначайце пэўны час, абвяшчайце пра гэта і ідзіце. Некалькі соцень ля Адміністрацыі больш палохае ўладу, чым некалькі тысяч тут.
Апошнім “пунктам страху” для тэставання Статкевіч назваў “палац Лукашэнкі”. Прадпрымальнікі ж прызначылі свой наступны мітынг на ранейшым мейсцы – Менск, Кастрычніцкая плошча.
Стас Дэдэрка, Бедарускае Радыё Рацыя