Мікалай Статкевіч заклікае на новую акцыю
Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч праанансаваў новую вулічную акцыю, якая будзе прымеркаваная да гадавіны рэферэндуму 1996 года.
Пра гэта палітык паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
„24 лiстапада 1996 года ў Беларусi адбыўся рэферэндум. Асноўныя пытаннi рэферэндуму былi прызнаны Канстытуцыйным судом толькi кансультатыунымi, пра што сведчылi адпаведныя запiсы на кожным бюлетэнi. Рэферэндум прайшоў са шматлiкiмi парушэннямi.
Перад рэферэндумам, каб аслабiць супрацiў перавароту, быў пазбаўлены сваёй пасады мiнiстр Унутраных спраў Юры Захаранка, якi заяўляў, што служыць найперш Закону. Ужо падчас рэферэндуму быў незаконна пазбаўлены пасады старщыня Цэнтральнай выбарчай камiсii Вiктар Ганчар. У 1999 годзе абодва яны былi выкрадзены i забiты па прамому загаду дыктатара.
У чарговую гадавiну ўсталявання дыктатуры у нашай краiне мы ўшануем памяць тых, хто ахвяраваў сваiм жыццём дзеля свабоды Беларусi.
Месца збору для пачатку цырымонii – у 18.00 24 лiстапада каля ГУМа. Запрашаю тых, хто здольны, далучыцца да нас.”
Фота svaboda.org