Мікалай Уласевіч: Многія змірыліся, але не мы



Актывісты з Астравеччыны змагаюцца з фальсіфікацыяй выбараў. Іван Крук і Мікалай Уласевіч звярнуліся з заявай да старшыні Следчага камітэту і Генеральнага пракурора Беларусі. У заяве яны прыводзяць шматлікія факты паршэння выбарчага закадаўства, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян – у час сёлетняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Як кажа Мікалай Уласевіч, на станоўчы для сябе адказ не спадзяюцца, але лічаць патрэбным фіксаваць факты парушэнняў:

– Мы не пакідаем без рэакцыі такія вось дзеянні. Хоць многія ўжо не звяртаюць на гэта ўвагу. Маўляў, гэта наша штодзённасць. Чым гэта скончыцца? Пабачым. Пачакаем.

 Мікалай Уласевіч ды Іван Крук у час прэзідэнцкіх выбараў былі назіральнікамі на выбарчых участках.

Яны патрабуюць знайсці і пакараць асобаў, якія непасрэдна датычныя да фальсіфікацыі вынікаў галасавання па Астравецкім раёне.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя