Мікалая Аўтуховіча перавялі са следчага ізалятара КДБ у гарадзенскі СІЗА



Мікалая Аўтуховіча перавялі са следчага ізалятара КДБ у гарадзенскі СІЗА, паведамляе „Наша Ніва” са спасылка на запіс на старонцы ў фэйсбуку праабаронцы Васіля Завадскага. Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч — падазраваны па крымінальнай справе аб тэрарызме. Яго назвалі кіраўніком „арганізаванай тэрарыстычнай групы”, удзельнікі якой „хаваліся ў розных гарадах”. Сцвярджаецца, што ў Аўтуховіча знайшлі зброю і сродкі сувязі.

Мікалай Аўтуховіч затрымліваўся праваахоўнікамі ў 2005-м — па справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў, а ў 2009-м яго затрымалі і асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне боепрыпасаў.