Мікалая Статкевіча аштрафавалі за пікет
Мікалай Статкевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь. Гэта болей за 7 млн. рублёў. Штраф выпісаны за арганізацыю несанкцыянаванага пікету. Такое рашэнне прыняў 22 верасня суд Цэнтральнага раёна Менска. Гэта максімальны штраф па дадзеным артыкуле.
Пікет «За сумленныя і свабодныя выбары» з удзелам былога палітвязня Мікалая Статкевіча прайшоў 10 верасня каля ГУМа. Тады ж у яго дачыненні склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Статкевіч сёння на судзе не прысутнічаў, бо даведаўся пра яго толькі напярэдадні, вярнуўшыся ў Беларусь з-за мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org
