Мікалая Статкевіча ў турме „наведваў” абласны пракурор



Абласны пракурор зрабіў заўвагу, што палітычны вязень выглядае „лепш, чым у час мінулага візіту”.

Пра гэта сайту Хартыя-97 распавяла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч, якая размаўляла з мужам па тэлефоне. Яна таксама распавяла, што „дух Статкевіча абсалютна не зламаны” і спадзецца, што здароўе таксама, таму што ён робіць для гэтага ўсё, што ад яго залежыць.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Статкевіч адзіны з кандыдатаў у прэзідэнты, які да гэтага часу знаходзіцца за кратамі. Ён не прызнае сябе вінаватым і адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні.