Міхаіл Чыгір: Прэм’ер без распараджэнняў павінен ведаць пра сваю адказнасць



Былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір распавёў пра сённяшнюю ролю кіраўніка беларускага ўрада.

На прэм’ер-міністра Сяргея Румаса ўскладзена персанальная адказнасць за забеспячэнне эканамічнага росту краіны пераважна за кошт вонкавага попыту. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 траўня.

Міхаіл Чыгір: Шчыра кажучы, не разумею, калі адказнасць прэм’ера замацоўваецца афіцыйным дакументам. У Беларусі заўсёды былі “выключныя асаблівасці”, мы выкарыстоўваем тыя падыходы і метады кіравання эканомікай, якія ніхто ў свеце не ўжывае.

Прэм’ер без распараджэнняў ведае пра сваю адказнасць і працуе на рост экспарту. Але пры гэтым ён павінен мець права выкарыстоўваць для гэтага розныя рычагі. Зрэшты, як мне падаецца, для нас сёння куды больш вялікая праблема – адсутнасць заходніх інвестыцый і тэхналогіі.

РР: За кошт чаго краіна можа павялічыць экспарт?

Міхаіл Чыгір: Як ужо казаў, найперш трэба адкрыцца для інвестараў. Не вайсковыя вучэнні праводзіць, не бразгаць зброяй, а паказаць свету, што мы сябруем з усімі – і з Захадам, і з Усходам. Няма чаго на танках пра краіне шастаць з канца ў канец, лепш эканомікай няхай займаюцца.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя