Міхаіл Касьянаў: Каб захаваць уладу, Пуціну патрэбны знешні вораг



Міхаіл Касьянаў мяркуе, што ўжо напрыканцы гэтага года можна чакаць адчувальнага пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў Расеі. А бліжэйшыя паўтара-два гады стануць вырашальнымі для будучыні ўсёй Расейскай Федэрацыі.

Каб захаваць уладу ў такой складанай сітуацыі, Пуціну патрэбны знешні вораг. Такім ворагам у Крамлі выбралі Украіну. Пра гэта ў Варшаве падчас сустрэчы з польскай інтэлігенцыяй казаў Міхаіл Касьянаў, расейскі экс-прэм’ер, а цяпер адзін з лідэраў расейскай апазіцыі. Паводле яго дадзеных, ужо напрыканцы гэтага года ў эканоміцы Расеі будуць прыкметныя з’явы, якія пасля прывядуць да эканамічнага калапсу дзяржавы.

Санкцыі Захаду паскараюць глыбокі крызіс у Расейскай Фэдэрацыі. На працягу бліжэйшых 1,5-2 гадоў будзе вырашацца лёс расейскай дзяржавы, у якім можна чакаць тэндэнцый распаду федэрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота telegraf.by