Міхаіл Кірылюк: Ужо ёсць падставы для стварэння трыбунала



У «горадзе, які добра ведае, што такое міжнародны трыбунал над злачынцамі». У Нюрнбергу Народнае Антыкрызіснае Ўпраўленне рыхтуе адмысловую канферэнцыю. Сярод удзельнікаў – адвакаты, палітыкі, праваабаронцы і прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі. Пытанне адназначнае: механізмы, якія дапамогуць прызнаць грамадзяніна Лукашэнку – тэрарыстам ды прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях.

Падрабязнасці ў нашым эфіры паведаміў адказны па пытаннях юстыцыі ў НАУ Міхаіл Кірылюк:

– Восенню 2020 года дакладчык АБСЕ напісаў у сваім дакладзе, што Беларусь дасягнула таго ўзроўню прававога бязмежжа, дзе ўжо ёсць падставы для стварэння такога ж трыбунала па злачынствах супраць чалавецтва ў Беларусі. Міжнародная супольнасць у гэтым кірунку не вельмі далёка прасунулася. Для падняцця гэтага пытання, для прыцягнення ўвагі на міжнародным узроўні – прэсы, палітыкаў, юрыстаў – мы і збіраем гэтую канферэнцыю.

НАУ абвяшчае пра арганізацыю канферэнцыі, мэта якой — паскорыць працу па прызнанні грамадзяніна Лукашэнкі тэрарыстам і прыцягненні да адказнасці вінаватых у катаваннях у межах універсальнай юрысдыкцыі. Канферэнцыя мае адбыцца ў нямецкім Нюрнбергу.

Цалкам размова:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя