Міхаіл Мясніковіч наведае з працоўным візітам Францыю



Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч 10-12 лістапада наведае з рабочым візітам Францыю, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Старшыня Савета Рэспублікі 11 лістапада ў Парыжы прыме ўдзел у асноўных урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, – мемарыяльнай цырымоніі каля Трыўмфальнай аркі, а таксама Парыжскім форуме міру. Да ўдзелу ў ім запрошаны кіраўнікі дзяржаў, урадаў, парламентаў, міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Форум накіраваны на ўмацаванне міру за кошт больш эфектыўнага глабальнага рэгулявання і садзейнічання зніжэння міжнароднай напружанасці.

У ходзе візіту адбудзецца сустрэча старшыні Савета Рэспублікі з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ.

Міхаіл Мясніковіч таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.

zviazda.by