Міхаіл Новік: У мяне ёсць вялікая надзея



Адным з кандыдатаў у Пружанскай выбарчай акрузе №9 зарэгістраваны сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Новік з Пружанскага раёна Ружанскага сельвыканкама.

Новік шмат гадоў у апазіцыі і мае вопыт перадвыбарчай барацьбы. Не маючы дастатковага чалавечага рэсурсу для правядзення паўнавартаснай выбарчай кампаніі, прадпрымальнік Новік звернецца па дапамогу да людзей. Новік займаецца вырошчваннем буйнай рагатай жывёлы, ахвяруе свой час і свае грошы для таго, каб паказаць, што ёсць альтэрнатыва праўладным назначэнцам. Што менавіта ён будзе рабіць, кажа Міхаіл Новік:

– Калі выбаршчыкі ўсё ж такі будуць бачыць, што ёсць людзі, якія ідуць для народа, а не яны, якія ідуць ад улады, і будуць ім нешта рабіць, яны могуць перашкодзіць гэтаму сцэнару, які распрацаваны ўладай. У мяне ёсць на гэта вялікая надзея, што ўсё ж такі я змагу давесці сваёй праграмай, сваімі ўлёткамі, што робіцца ў нашай краіне і Пружанскім раёне. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Інжынер па адукацыі Міхаіл Новік усім сваім ахвярным жыццём паказвае вяскоўцам, што за лепшую будучыню сваіх дзяцей не трэба баяцца змагацца самім. Ніхто не прынясе годнае жыццё на блюдзечку.

Беларускае Радыё Рацыя