Міхаіл Падаляк: Прастору для манеўру ў Лукашэнкі забіраюць нават мабілізаваныя з Расеі
Беларускія спецыялісты рамантуюць расейскую ваенную тэхніку, а Расея наўпрост пашырае сваю вайсковую прысутнасць у Беларусі.
Адсутнасць унутраных механізмаў утрымання краіны ад уцягвання ў вайну Беларусі падчас адмысловай анлайн-сустрэчы пракаментаваў кіраўнік Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк:
– Мы разумеем настрой і ў палітычных элітах, і ў ваенных, менавіта Беларусі. Безумоўна, Расея туды спрабуе адправіць энную колькасць мабілізаваных. Лукашэнка вельмі разгублены. Суб’ект мае вельмі вялікія праблемы, і на ўнутраным палітычным рынку ён не настолькі моцны з пункту гледжання легітымнасці. Адзін са сцэнароў, які разглядаецца намі як вельмі сур’ёзны – гэта тое, што расейцы насыцяць вайсковыя часткі вайскоўцамі і паспрабуюць зладзіць бунт і перахапіць у Лукашэнкі кіраванне вайскоўцамі. Такі сцэнар таксама разглядаецца.
Па словах эксперта, Беларусь больш не можа дыстанцыявацца ад рашэнняў, прынятых Крамлём. Сярод мажлівых сцэнароў мяркуецца, што Расея зможа яшчэ больш актыўна выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для нанясення ракетных удараў па Украіне і фармавання забеспячэння для патрэбаў арміі РФ.
Беларускае Радыё Рацыя