Міхаіл Пастухоў: Апазіцыя была супраць інстытута прэзідэнцтва



Былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў успамінае, як у краіне ўводзіўся інстытут прэзідэнцтва, і што з гэтага атрымалася.

8E0F1F17-97A7-458C-8666-3AB6F27F01A3_cx23_cy18_cw68_mw1024_s_n_r1

Сёння – роўна 21 год, як у Беларусі першы прэзідэнт прысягнуў на вернасць Канстытуцыі. Інаўгурацыя прайшла 20 ліпеня 1994 году.

Нагадаем, тады на пасаду кіраўніка краіны, акрамя Лукашэнкі, прэтэндавалі яшчэ пяць кандыдатаў. У другі тур прайшлі Аляксандр Лукашэнка (44,82% галасоў) і Вячаслаў Кебіч (17,33%). Па выніках другога тура перамог Лукашэнка.

Міхаіл Пастухоў: Памятаю, што апазіцыя была катэгарычна супраць увядзення ў краіне інстытута прэзідэнцтва. Галасаванне ішло каля двух тыдняў імяннымі бюлетэнямі, але камуністычная большасць была за прэзідэнцтва ў Беларусі. Акрамя таго, гэтую ініцытыву падтрымалі, як іх тады называлі, “маладыя ваўкі” – Булахаў, Ганчар… Яны лабіравалі гэтае пытанне, у іх быў інтарэс, і, у рэшце рэшт, з вялікай цяжкасцю неабходная колькасць галасоў была сабрана. Я б сказаў нават, што было незаконнае лабіраванне інстытута прэзідэнцтва, таму што ён супярэчыў прынцыпу раздзялення ўлады. Хоць у Канстытуцыі рэдакцыі 1994 года прэзідэнцтва аднеслі да выканаўчай улады, але ўрад фарміраваўся толькі са згоды Вярхоўнага Савета.

РР: Чаму апазіцыя была супраць прэзідэнцтва?

Міхаіл Пастухоў: Таму што разумела, што гэта можа прывесці да аўтарытарызму ў краіне. Так яно і выйшла.

РР: Вы лічыце, што інстытут прэзідэнтцва за гэты час сябе не апраўдаў?

Міхаіл Пастухоў: Мяркую, што так. Улада за 20 гадоў усе законы, усе інстытуты падабрала пад сябе, а гэта хіба добра? Няма іншых меркаванняў – няма развіцця краіны.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя