Міхаіл Пастухоў: Нельга абмяжоўваць права грамадзян балатавацца на пасаду прэзідэнта



У Беларусі працягваюць фармавацца ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Кіраўніком краіны можа быць асоба старэйшая за 35 гадоў, не абмежаваная ў выбарчых правах і якая з’яўляецца грамадзянінам Беларусі па нараджэнні. Беларускае заканадаўства дагэтуль утрымлівае супярэчнасць, калі з аднаго боку на любую дзяржаўную пасаду можа быць абраны любы грамадзянін, а на пасаду прэзідэнта толькі гэтак званы “грамадзянін па нараджэнні”, – адзначае былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіл Пастухоў.

– Абмяжоўваць права грамадзян на заняцце пасады прэзідэнта – гэта найгрубейшае, на мой погляд, дыскрымінацыя, пад якую трапляе шырокае кола грамадзянаў. Гэта вынаходніцтва аўтараў паправак у Канстытуцыю 1996 года, яно з’яўляецца несправядлывым, дыскрымінацыйным, яно парушае прынцып роўнасці грамадзянаў перад законам і яно ад пачатку супярэчыць закону аб грамадзянстве.

Сярод асобаў, якія раней выяўлялі жаданне балатавацца на пасаду кіраўніка Беларусі, нарадзіўшыся па-за яе межамі, граф Аляксандр Прушынскі ды комік Яўген Крыжаноўскі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя