Міхаіл Саакашвілі вяртаецца ва Украіну



Міхаіл Саакашвілі абвясціў пра сваё вяртанне ва Украіну.

 У перыяд з 2015 па 2016 гады былы прэзідэнт Грузіі ўзначальваў Адэскую вобласць, аднак пасля крытыкі кіраўніцтва Украіны, падаў у адстаўку. Сёлета Пётр Парашэнка асабістым указам пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства:

— Я хачу сказаць і Парашэнку і ўкраінскай уладзе: Я вас не бяюся! Я правы. Калі вы запрасілі мяне ў сваю каманду рабіць рэформу вы казалі, што я адзін з найлепшых рэфарматараў у свеце. У сваім выступе ў Вярхоўнай Радзе вы змянілі пласцінку і казалі, што я не рэфарматар, а нейкі там цырк шапіто. Ён рэальна цытаваў Мядзведзева, які таксама назваў мяне цыркам шапіто.

Апальны палітык збіраецца перакрочыць польска-ўкраінскую дзяржаўную мяжу 10 верасня ў 14 гадзін. Калі Міхаілу Саакашвілі ўсё ж такі атрымаецца трапіць на ўкраінскі бок, яму пагражае дэпартацыя ў Грузію, дзе супраць яго распачата крымінальная справа.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя