Міхаіла Саакашвілі могуць пазбавіць украінскага грамадзянства



Пра гэта былы грузінскі прэзідэнт і былы кіраўнік Адэскай вобласці заявіў у сваім Фэйсбуку.

Згодна заяве Саакашвілі, ініцыятыва пазбавіць яго ўкраінскага грамадзянства сыходзіць непасрэдна ад прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Украінскія аналітыкі тлумачаць магчымае пазбаўленне ўкраінскага грамадзянства Міхаіла Саакашвілі палітычнымі амбіцыямі грузінскага рэфарматара, і найперш – арганізацыяй палітычнай партыі «Хваля», якую ён стварае.

Вось як каментуе сітуацыю аналітык Уладзімір Фесенка:

— Саакашвілі можа прэтэндаваць на высокую дзяржаўную пасаду і хутчэй за ўсё тая новая партыя будзе выкарыстоўваць ягоную вядомую персону і харызму для таго, каб прасоўваць свае пазіцыі. Папулярнасць Саакашвілі сярод часткі ўкраінцаў дае гэтай партыі шанцы на перспектыву. 

Між тым, і сам Саакашвілі, і ўкраінскія юрысты падкрэсліваюць, што міжнароднае права і ўкраінскае заканадаўства забараняе пазбаўляць грамадзянства Ўкраіны тых грамадзянаў, якія не маюць іншага грамадзянства.

Беларускае Радыё Рацыя