Міхалевіч: Без «расейскага фактара» на выбарах не абыдзецца



Прарасейскага кандыдата Аляксандр Лукашэнка не прапусціць, альбо ён будзе вельмі смешны. Прагназуе былы палітык і экс-кандыдат на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч. Дата прэзідэнцкіх выбараў яшчэ не абвешчана, але Аляксандр Лукашэнка назваў 2019 год – перадвыбарчым, і ў апазіцыйных колах пачалося вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Відавочна, што не абыдзецца і без «расейскага фактара» на гэтых выбарах, – заўважае Алесь Міхалевіч.

– Беларускі прэзідэнт не дасць магчымасці такому кандыдату проста з’явіцца. А могуць быць нейкія смешныя прарасейскія кандыдаты. Як і зрэшты ўлады могуць выставіць некаторых смешных апазіцыянераў. „Смешным” – я маю на ўвазе ў нейкім выглядзе “казацтва”. Здаецца, чалавек і прарасейскі, але такі, каб за яго нікому не хацелася галасаваць.

Выбары павінны адбыцца не пазней за жнівень 2020 года. Але на наступны год прыпадюць дзве палітычныя кампаніі – парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Як прагназуюць адмыслоўцы, улады развядуць выбары па розных гадах і такім чынам – парламенцкія пройдуць у канцы 2019 года, прэзідэнцкія – ў 2020.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя