Міхаліна Артысевіч: Мы хочам увесці субсідыю мясцовага самакіравання для грамадскага транспарту
Да жыхароў Беластока звярнулася кандыдатка ў сейм ад партыі «Nowa Lewica» Міхаліна Артысевіч. Спікерка звярнула ўвагу на пагаршэнне сітуацыі, звязанай з транспартнай інфраструктурай у Беластоку. Па словах Міхаліны, праблемы пачаліся з часоў кавідных абмежаванняў, калі колькасць працоўнага транспарту была скасавана:
— Калі мова пра грамадскі транспарт у Беластоку, то ён далёка не толькі ад сталіц заходняй Еўропы і Варшавы, але і ад іншых правінцыйных гарадоў — ён адзіны ваяводскі горад, дзе няма начных аўтобусаў, таму „Nowa Lewica“ хоча інвеставаць у грамадскі транспарт, адкрыць лакальныя чыгуначныя камунікацыі. Мы хочам, каб аўтобус хадзіў у кожную гміну і цягнік быў у кожным павеце, мы хочам увесці субсідыю мясцовага самакіравання для грамадскага транспарту, што таксама прынясе карысць Беластоку.
Моладзевы блок левай партыі «Nowa Lewica» прапануе паменшыць кошт аўтобусных білетаў, падоўжыць транспартныя маршруты да кожных гмін і паветаў, а таксама аднавіць начныя цягнікі.
Беларускае Радыё Рацыя