Мікола Аўтуховіч: Няма сэнсу хадзіць на выбары



„Няма ніякага сэнсу хадзіць ці рыхтавацца да выбараў, якіх практычна няма”, – лічыць былы палітычны вязень Мікола Аўтуховіч. На 27 студзеня лідары апазіцыйных партыяў прызначылі чарговую сустрэчу наконт супольнай стратэгіі выбараў:

– Калі я быў у турме, у калоніі, я заўсёды пісаў, што няма ніякага сэнсу хадзіць на гэтыя выбары. Толькі байкот, каб паказаць, што выбараў няма . Калі людзі будуць салідарныя, разам, пойдуць і скажуць выбарам „Не!”, то можа штосьці там зменіцца. А Пра тое, што ізноў рыхтуюцца да выбараў нашы палітыкі, нашы апазіцыянеры, то няма чаго і казаць.

Падчас першай сустрэчы лідары апазіцыі дамовіліся стварыць агульную ініцыятыўную групу ў падтрымку палітвязня Міколы Статкевіча. Чакаецца, што падчас чарговай сустрэчы лідары апазіцыі ўзгодняць ці Мікола Статкевіч будзе гэтак званым адзіным кандыдатам ад апазіцыі, ці гэта будзе акцыя салідарнасці з патрабаваннем вызвалення палітвязня.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя