Мікола Баўсюк: Падтрымліваю Паўла Севярынца



Кіраўнік гарадзенскай абласной структуры БХД Мікола Баўсюк падтрымлівае  ідэю дамовы аб вылучэнні адзінага кандыдата падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.

На яго думку, гэта ідэя таксама анансавана палітыкам, адным з сустаршыняў БХД Паўлам Севярынцам:

– Я думаю, што вельмі разумная прапанова. І фармат вельмі добры прадугледжаны. Таму што я Паўла ведаю яшчэ ад “Маладога Фронта”. Я яму і дапамагаў ствараць  “Малады Фронт”, калі быў кіраўніком абласной арганізацыі. Павел – гэта чалавек слова. Калі ён штосьці паабяцаў, то ён зробіць. І ўсе людзі, якія будуць яго падтрымліваць, і тыя самыя апаненты ці людзі, якія ідуць з ім на праймерыз, калі Павел паабяцае штосьці, то абавязкова зробіць. Таму можна не баяцца – кожнаму месца знойдзецца.

У праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата апроч БХД прымае ўдзел Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Рух „За свабоду”, Беларуская сацыял–дэмакратычная партыя (Грамада).

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня