Мікола Бянько: Такога маштабу пратэстаў у гісторыі Беларусі ніколі не было



9 жніўня – Дзень беларускай салідарнасці, трэція ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, тры гады, як пачаліся буйныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў.

Госць Рацыі – журналіст Мікола Бянько.

РР: Дзе цябе засталі падзеі 9, 10, 11 жніўня?

Мікола Бянько: У пералічаныя дні я знаходзіўся, жыў, працаваў у Гомелі. Гэта паўднёва-усходні горад Беларусі. Там багата чаго адбывалася, у прынцыпе, у падобным рэжыме, у падобным фармаце, як і ў іншых гарадах, мястэчках і нават вёсках Беларусі.

РР: Як журналіст ты адпрацаваў не адзін год. Было нейкае параўнанне да ранейшых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі?

Мікола Бянько: Калі параўноўваць з папярэднімі выбарчымі кампаніямі, то можна сказаць, што людзі прайшлі розныя этапы – у 90-ыя, у 00-ыя, у 10-ыя гады. Разумелі, што лёгка не будзе. Будзе гвалт. З боку ўлады не будзе справядлівага падліку галасоў, як зазвычай. Але чаго немагчыма параўнаць, гэта тое, што беларускі народ насамрэч абудзіўся і пратэст ахапіў шырокія слаі грамадства. Выходзілі на вуліцы літаральна ўсе, хто мог сабе гэта дазволіць. Самыя мужныя, самыя смелыя людзі. Але трэба разумець, што за імі стаялі іх сем’і, іх працоўныя калектывы, блізкія, родныя, то бок, па сутнасці, можна смела казаць, што беларускі народ выйшаў у поўным сваім складзе – адправіў сваіх дэлегатаў на вуліцы гарадоў Беларусі. І гэта абсалютна непараўнальная рэч. Такога маштабу пратэстаў у гісторыі Беларусі ніколі не было.

Цалка размова:

Размаўляў Міхал Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя