Мікола Дзядок: Нават калі Лукашэнка падпіша дамову, яна будзе сабатавацца



8 снежня не стане нейкай эпічнай датай, нягледзячы на ўсе асцярогі беларусаў. Расейская пагроза існуе пастаянна, але прыпісваць гэтаму канкрэтнаму дню асаблівае значэнне не варта.

Нават у выпадку, калі Лукашэнка падпіша ў Маскве новую дамову з Пуціным. Так лічыць публіцыст і блогер Мікола Дзядок:

– 8 снежня я, шчыра кажучы, не веру, што гэта будзе дзень, калі Беларусь страціць незалежнасць. Ёсць вялікая верагоднасць, што гэтае пагадненне падпісанае не будзе. Але я ўпэўнены, што калі і будзе падпісанае, яно будзе сабатавацца Беларуссю, як дасюль усе гэтыя гады сабатавалася саюзная дамова ад 1999 года. Таму што незалежнасць – гэта ўсё ж такі гарантыя асабістай улады Лукашэнкі, і ён яе не будзе аддаваць ні пад якім соусам.

У Беларусі за апошнія гады сфармавалася цэлая група людзей, якія могуць стаць лакаматывам змагання за вызваленне краіны. Расейскае тэлебачанне мае вялікі ўплыў на беларусаў, аднак найбольш згуртаванай і свядомай групай насельніцтва з`яўляюцца якраз прыхільнікі незалежнасці.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org