Мікола Каханіўскі: Пачынаецца трэці этап нацыянальнай рэвалюцыі
„Парашэнка здрадзіў Украіне”, - так пракаментаваў Радыё Рацыя законы аб асаблівым статусе некаторых раёнаў Данбасу і амністыі для прарасейскіх баевікоў камандзір батальёну добраахвотнікаў АУН, які ваюе на ўсходзе Украіны, Мікола Каханіўскі.
“Нягледзячы ні на што змаганне за ўкраінскія землі не будзе спыненае”, – адзначае вайсковец.
– Мы ваявалі…Цяпер атрымліваецца, што нам трэба пакінуць пазіцыі. А там утворыцца чарговая Чачня. Гэта абсалютная здрада. І я думаю, што пачынаецца трэцці этап нацыянальнай рэвалюцыі. Больш нічога зараз не зможа ўратаваць Украіну, бо апетыты Крамля не маюць межаў. Зараз яны забралі Данбас, абсалютна зразумела, што наступнымі будуць Харкаў і Адэса, і так да Кіева.
Нягледзячы на перамір’е, на ўсходзе Данбасу працягваюцца сутыкненні украінскай арміі з прарасейскімі баевікамі, якія спрабуюць адсунуць лінію фронту далей ад Данецка і Луганска.
Сутыкненні адбываюцца таксама і ўваколіцах Марыупаля, які баевікі спрабуюць узяць у акружэнне-
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя