Мікола Казлоў: Настрой у нас выдатны
Уражанні ад пачатку праймерыз па абранні адзінага кандыдата ад дэмакратычнай кааліцыі на прэзідэнцкія выбары добрыя, – кажа кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ўдзельнік праймерыз Мікола Казлоў. І настрой у нас выдатны.
Адзінае, што хацелася б змяніць, гэта каб у галасаванні прымалі ўдзел не толькі пераважна актывісты партыяў і грамадскіх арганізацыяў, – кажа палітык.
– Хацелася б больш людзей, якія не ўцягнутыя ў палітыку, якія далёкія ад гэтага, але жадаюць зменаў. Мы пакуль, на жаль, гэтага не дасягнулі, але я думаю, што гэта толькі пачатак. Прыходзяць розныя людзі, але, на мой погляд, гэтага яшчэ недастаткова. І думаю, што нам трэба выпраўляць абвесткі, каб больш людзей пра гэта ведала, і ўсё будзе добра.
І роля незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў асвятленні працэсу праймерыз ключавая, – падкрэсліў Мікола Казлоў.
Беларускае Радыё Рацыя