Мікола Статкевіч: Байкот выбараў прыдатны, калі…
«Калі байкот выбараў прыдатны? Калі чалавек пазбаўлены права выбару, канкрэтнага выбару – тут і зараз», – разважае экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікола Статкевіч у сваім чарговым лісце да Марыны Адамовіч. Яго змест жонка палітвязня выклала на сваёй старонцы ў фэйсбук і распавяла Беларускаму Радыё Рацыя.
Марыны Адамовіч:
– Мікола заўсёды лічыў, што байкот у нашай канкрэтнай сітуацыі малаэфектыўны. Байкот успрымаецца людзьмі як параза, але бывае сітуацыя, якая робіць байкот адзіным правільным варыянтам выбару – гэта, калі людзей права выбару пазбавілі. Гэта значыць вылучаныя моцныя дэмакратычныя кандыдаты не былі зарэгістраваныя альбо былі знятыя на этапе, які папярэднічае этапу галасавання.
Мікола Статкевіч адбывае шасцігадовае зняволенне за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Ён знаходзіцца ў магілёўскай калоніі №4. Сваю віну катэгарычна адмаўляе і не падпісвае прашэнне аб памілаванні.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя