Мікола Статкевіч: Я гатовы падтрымаць ІП
Вядомы палітык, сябар аргкамітэта па падрыхтоўцы кангрэса дэмакратычных сіл Беларусі Мікола Статкевіч выклаў сваю прапанову па вырашэнню крызіснай сітуацыі з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. А таксама выказаўся пра памылкі, што былі дапушчаныя журналістамі пры выкладанні яго пазіцыі:
– Мая прапанова прагучала ў нейкай дзіўнай інтэрпрэтацыі журналіста Радыё Свабода. Я зусім не супраць пратэстаў прадпрымальнікаў, у тым ліку на плошчы, я гатовы прыйсці і падтрымаць іх. Сутнасць прапановы ў тым, што людзі збіраюцца каля прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта з боку вуліцы Кірава, і каб яны мелі права сабрацца, яны павінны проста прынесці з сабой заявы на імя Лукашэнкі з патрабаваннем адмяніць гэтыя ўсе ўказы, супраць якіх яны змагаюцца. Гэта па сутнасці, па форме адбудзецца вельмі дзёрзкая акцыя.
Пакуль жа грамадскае аб’яднанне „Перспектыва”, шэраговыя прадпрымальнікі чакаюць абяцанага пры канцы тыдня адказу „зверху” на свае патрабаванні.
З-за адсутнасці сертыфікатаў адпаведнасці тэхрэгламентам Мытнага саюза яны спынілі працу на кірмашах. Інакш іх чакаюць штрафы ды канфіскацыя тавараў.
Беларускае Радыё Рацыя