Міколу Статкевічу выставілі іск больш чым на 3 мільёны рублёў
Палітвязню Міколу Статкевічу з „падзельнікамі” выставілі іск на 3 мільёны 078 рублёў. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Працэс над Ціханоўскім, Статкевічам, а таксама блогерамі Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Арцёмам Сакавым і мадэратарам сацсетак Дзмітрыем Паповым пройдзе ў Гомельскім абласным судзе.
Згодна з матэрыяламі справы Ціханоўскі і Статкевіч, а таксама прыцягнутыя імі Сакаў, Папоў, Лосік, Цыгановіч „і іншыя грамадзяне” з чэрвеня 2019 года планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.
Раней Генпракуратура заявіла, што фігуранты нанеслі шкоду на суму „большую за 3 млн рублёў”, на іх маёмасць накладзены арышт больш як на 2 млн рублёў.