Мілінкевіч: Трэба паказаць альтэрнатыву



Большасць апазіцыйных палітычных партый стаіць у пікетах па зборы подпісаў за вылучэнца на парламенцкія выбары. Частка прадстаўнікоў апазіцыі не ўдзельнічае ў гэтай палітычнай кампаніі.

Сваё меркаванне пра ўдзел у гэтых выбарах Беларускаму Радыё Рацыя выказаў старшыня Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч:

– Калі мы хочам, каб яны былі сумленнымі, хадзіць на выбары не трэба. Калі мы хочам, каб пасля выбараў сядзелі дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў, то гэтага не будзе, такой мэты нельга ставіць. Я заўсёды, калі казаў пра ўдзел, падкрэсліваў, што трэба думаць пра звычайных людей. Калі мы не ходзім да іх, не сустракаемся з імі, не прапануем праграм, тады яны кажуць – няма каму, няма альтэрнатывы. Трэба паказаць, што альтэрнатыва ёсць прыстойная альтэрнатыва – прыгожыя, разумныя людзі.  

Прадстаўнікі Руху “За Свабоду” удзельнічаюць у выбарах у складзе правацэнтрысцкай кааліцыіі разам з БНФ і БХД і вылучаюць сваіх кандыдатаў па ўсёй Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота baj.by