Міліцыя адмаўляе факт, што Лукашэнка ехаў непрышпіленым



Аляксандр Лукашэнка не парушаў закон, – сцвярджаюць у міліцыі.

Падчас адкрыцця часткі менскай кальцавой дарогі 6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка праехаўся за стырном аўтамабіля, пры гэтым не прышпіліўшыся, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху. З гэтай нагоды у міліцыю паступіла скарга. Адказ праваахоўніка быў просты: міліцынты не пабачылі факту парушэння ПДР з боку кіраўніка дзяржавы, піша Белсат.

Лукашэнка

«У сувязі з адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння (ч.1 арт.9.6 кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях) падставы для пачатку адміністратыўнага працэсу адсутнічаюць», – гаворыцца ў адказе МУС.

2