Міліцыя працягвае караць удзельнікаў акцый супраць інтэграцыі



Звыш двух дзясткаў чалавек атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў міліцэйскія ўпраўленні за акцыі супраць паглыблення інтэграцыі з Расей, што прайшлі ў Менску 7 і 8 снежня.

Адразу дзве позвы атрымаў мовазнаўца, былы дэпутат Вярхоўнага Савету і першы амбасадар у Нямеччыне і наогул гісторыі незалежнай Беларусі Пятро  Садоўскі. Яго вінавацяць у тым, што ён выступаў на мітынгах 7-8 снежня з прыступак Палацу Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы. Як паведамляе Праваабарончы Цэнтар “ Вясна”, пасля 7 і 8 снежня на ўдзельнікаў акцый супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расеяй пачалі масава складаць пратаколы за адміністрацыйныя правапарушэньні, у тым ліку на непаўнагадовых.