Мільярдэр Піньера другі раз стаў прэзідэнтам Чылі
Згодна падліку 99,93% галасоў на выбарах прэзідэнта Чылі перамогу ў другім туры здабыў правацэнтрысцкі кандыдат Себасцьян Піньера. Пра гэта паведаміў сайт чылійскага ЦВК.
Піньера набірае 54,58% гадасоў, а яго супернік-левацэнтрыст Алехандро Гільіер – 45,42%.
Гільіер ужо прызнаў сваю паразу па выніках падліку галасоў. Цяперашняя прэзідэнт Мішэль Бачэлет таксама павіншавала Піньеру з перамогай, паведаміла 24 Horas.
У першым туры Піньера і Гільіер атрымалі 36,64% і 22,70% галасоў адпаведна і выйшлі ў другі тур.
Піньера ўжо займаў пост прэзідэнта Чылі з 2010 па 2014 год. Паводле часопіса Forbes, у 2017 годзе яго маёнтак складае $2,7 мільярда.
Беларускае Радыё Рацыя
